Старонка:Зборнік «Нашай Нівы» (1912). № 1.pdf/24

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Толькі ён гэта падумаў, бачыць, ажно Янка, от так, як жывы, стаіць каля крыжа.

Спужаўся Сёмка, а Янка падыйшоў да яго бліжэй дый кажэ: — „ня бойся, бацька, гэта мяне Бог паслаў к табе, каб я перэсьцярог цябе. Хадзем, я табе усё пакажу“.

Падняўся Сёмка і падыйшоў к сыну. Узяў Янка бацьку за руку і паляцелі яны, як віхар. Лятуць яны, аж вецер каля вушэй сьвішчэ.

Доўга яны ляцелі, ці каротка, толькі апынуліся на гарэ.

Тупнуў Янка нагой аб камень, і адчыніўся склеп. Паляцелі яны ў склеп, як у калодзезь; даляцелі да дна.

Стукнуў Янка кулаком у сьцену і атчыніліся дзьверы. Увайшлі яны туды.

Бачыць Сёмка, ажно гэта — вялікая хата, пасярод стаіць як-бы стол, зроблены с чэлавечых касьцей, а пры сьценах — лавы. Хацеў Сёмка прасіць сына, каб ён вывёў