Старонка:Зборнік «Нашай Нівы» (1912). № 1.pdf/22

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Хвароба над хваробамі.

Жыў сабе адзін чэлавек. Быў ён ня тое, што каб багаты, а так сабе — добрs гаспадар; гараваў, не ленаваўся, дык і меў кусок хлеба і грош на патрэбу. Толькі даў Бог яму нешчасьце: быў у яго адзін сынок, гэтак хлапчук гадоў дванадцаці. Гожы быў, ціхі хлапчук. Радаваўся Сёмка, (так называўся той гаспадар), што скора яму будзе падмога. Дык не-ж, — захварэў Янка. Што ні рабілі Сёмка з жонкаю, якіх толькі варажбітоў не звалі, якіх зельлёў не давалі, — нічога не памагло. Праўду кажуць: калі Бог ня дасць, то людзі не памогуць. Пакачаўся Янка з нядзельку дый памёр…

Горка заплакаў Сёмка і с таго часу пачаў піць. А Матруна, Сёмкава жонка, з жалю аж білася аб сьцяну галавой. Каб добрые людзі не прытрымалі, то-б яна і голаў размажджыла.