Старонка:Зборнік «Нашай Нівы» (1912). № 1.pdf/21

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

вось ізноў перад табой дзьве неабмыльные дарогі. Уцякай у прыроду, любі і старайся спазнаць яе, рабі без надзеі на заплату, адчыняй душы родных братоў тваіх дзеля пазнаньня добраго і праўды, выяўляй зло і цемнату, цярпі напасьці, еш хлеб, змочэны сьлезамі, і не адрывай задуманаго вока з дзіўнаго, роднаго табе неба!… Трудна? Цяжка? Ну, дык таргуй тваім божым дарам, палажы цану на кожнае прарочае слова, каторае пасылае табе Бог у сьветлые мінуты прасьвяды; купцы знойдуцца, заплацяць добра, а ты толькі умей кадзідлам падкурываць, умей сагнуць да зямлі тваю слаўную галаву, забудзься аб славе, аб вечнасьці, аб патомнасьці, будзь здаволен тым, што услужная рука крамніка-пісакі абвесьціць аб табе, што ты вялікі паэт, геній, Байрон, Гета!..

З Белінскаго перэклаў
М. Арол.