Старонка:Зборнік «Нашай Нівы» (1912). № 1.pdf/20

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

станку у спорцы з самім сабой, што ў душы тваей будзе залішне горача, а ў сэрцы залішне холадна, што стогны заціснутых табой трывожаць цябе і на вясёлым балю, і на мяккім ложку сна, што цені загубленых табой абступяць тваю сьмяротную пасьцель і паднімуць кругом яе пякельны танец і з дзікім, чартоўскім сьмехам будуць цешыцца с тваіх апошніх, прадсьмертных мук, а прад тваімі вачамі раскрыецца страшэнны абраз духоўнай пагібелі і за гробам вечных пакут… О, дарагі мой, твая праўда: жыцьцё — сон: і ня ўгледзіш, як пройдзе. Але затое вясёла пажывеш, салодка паясі, смачна папьеш, мякка пасьпіш, пабудзеш верхаводам над сваімі братамі, а гэта чаго-колечы ды варта! Калі-ж пры тваіх радзінах прырода палажыла на тваю галаву печатку генія, дала табе мову прарока і чароўны голас паэта, калі кіруючая сьветам доля вызначыла цябе быць кіраўніком чэлавечэства, апосталам праўды і знаньня,