Старонка:Зборнік «Нашай Нівы» (1912). № 1.pdf/19

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

сябе больш усяго на сьвеці, плач, рабі дабро толькі дзеля сваей карысьці і выгоды, ня бойся зла, калі яно дасць табе карысць. Помні гэту навуку: з ёй табе ўсюды цёпла будзе! Калі ты не нарадзіўся сільным, гні свой хрыбет, поўзай зьмяёй між тыгроў, кідайся тыграм між авечэк, губі, цісьні, пій кроў і сьлёзы; лоб апляці лаўровымі вейкамі; хай гнуцца плечы пад ціжарам незаслужэнай пахвальбы і тытулоў! Вясёлае і шчаснае будзе тваё жыцьцё; не спазнаеш, што такое холад і голад, што такое зьдзек і глум; усе будуць дрыжаць перад табой, усюды пакора і услужнасць, усюды пахлебетвы, пахвалкі, — і паэт напішэ табе оду, ў якой прыраўнуе цябе да паўбога, і пісака праенчыць аб табе ва ўсе вушы, што ты — абарона слабых і сірот, стоўп і падпора сваей старонкі…

Што табе да таго, што ў душы тваей кожную мінуту будзе падыймацца страшэннае крывавае безладзьдзе, што ты будзеш безперэ-