Старонка:Зборнік «Нашай Нівы» (1912). № 1.pdf/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Дзьве дарогі.

Вось табе дзьве дарогі, дзьве неабмыльные сьцежкі ў жыцьці. Адна: адрачыся ад сябе, кінь любіць сябе, растапчы нагой тваё самалюбнае „я“, дыхай дзеля шчасьця другіх, ахвяруй усё, што маеш, дзеля шчасьця твайго бліжняго брата-чэлавека, дзеля твайго роднаго краю, дзеля карысьці ўсіх людзей; любі праўду і дабро не дзеля падзякі, пахвалы табе за яе ад людзей, а дзеля самой праўды і дабра, і цяжкім крыжэм выпакутуй тваю еднасць з Богам, тваё бязсьмерцьце, каторае павінно быць у зніштажэньні твайго „я“, ў пачуцьці бязмернаго шчасьця. Што? Ты не адважываешся? Палохае цябе гэта дарога? Здаецца табе, што гэта не на твае сілы?.., Ну, дык вось табе другая дарога, — яна шырэйшая, прастарнейшая, лягчэйшая і спакайнейшая: любі