Старонка:Зборнік «Нашай Нівы» (1912). № 1.pdf/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

стаў часта хварэць; а посьле і зусім занядужаў. Ляжыць кульгавы дзядзька у лахмоцьці на запеку і цяжка стогне. Твар пазелянеў, вочы патухлі і ўваліліся; сам ледзьве-ледзьве дышэ. Сабралася каля хвораго ўся семья; плачуць… Раман раскрыў вочы, глянуў на радню і кажэ:

— Выбачайце, мае саколічкі, можэ каго абідзіў… Я ўжо паміраю. Бывайце здаровы… Там, пад запекам, у кутку закапаны чатыры злоты; я іх прыпратаў на пахаваньне. Злоты аддасьцё Адаму, каб зрабіў труну; два злоты — бацюшцы за атпеваньне, а злоты падзяліце паміж жэбракамі, каб памянулі маю грэшную душу…

Сказаўшы гэта, Раман цяжка ўздыхнуў і навекі закрыў свае вочы.

К. Лейко.