Старонка:Зборнік «Нашай Нівы» (1912). № 1.pdf/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Аднак прыходзіла і атходзіла восень, за ею паўзла маразлівая зіма, а медзякоў лішніх ні ў каго не было, і Раману за работу ніхто не плаціў…

Часта да Рамана заежджалі жэбракі с Палесься і падбухторывалі яго, каб ён з імі ехаў жэбраваць.

— Як паедзеш з намі жэбраваць, — гаварылі яны яму, — то азалоцішся. На Палесьсі будзеш у кірмашны дзень збіраць ня менш, як рублёў дзесяць, або і дванаццаць, бо там надта людзі добрые і жаласьлівые.

— Не, браткі, атказваў ім Раман: гэтаго ня будзе, каб я пайшоў жэбраваць… Хоць адняў у мяне Бог ногі, але даў моцные і да ўсяго здольные рукі. Пакуль буду жыць, датуль буду працаваць і Бога хваліць!

І жэбракі, не дабіўшыся нічога, з вялікім сорамам ад’ежджалі да дому.

От, ужо і састарэўся Раман. Зніклі сілы; работа з рук валіцца;