Старонка:Зборнік «Нашай Нівы» (1912). № 1.pdf/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

абвешчаў наперад пагоду, галіў і стрыг мужчын, — адным словам кульгавы дзядзька дзеля бедных вясковых гаспадароў быў залаты чэлавек.

Але, працуючы на людзей і дзень і ноч, як у будні, так і у сьвята, Раман усё ж такі ня меў добраго заработку; і ў хаці яго ня тое, што якой акрасы, часта не было нават і чорнаго хлеба, і ўся яго семья нераз галадала, Дзе-ж тут што зарабіць, калі да яго йшлі адны бедакі, ці галышы, як іх называюць у Беларусі пад Слонімам. Зробіць, бывала, кульгавы дзядзька бярдо, або сшые боты, і яму за гэта дасць паўзлотку, многа — злоты, а то і проста кусок хлеба; а другі і гэтаго ня дасць, а, узяўшы пад паху работу, толькі скажэ:

— Ня гневайся, майстрэньку, па восені можэ, Бог дасць, будуць лішніе медзякі, то ужо тады і заплачу табе…

— Нічога, братка, памірымся… Калі не заплаціш ты, то Бог заплаціць, — атказываў кульгавы.