Старонка:Зборнік «Нашай Нівы» (1912). № 1.pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

тэй нядзелі, што прыйдзе, сушыць сена: якая на гэты дзень выпадае пагода?

Кульгавы дзядзька дастае с паліцы старую, запэцканую у сажу кніжку і, развярнуўшы яе, доўга разглядае там нейкіе стоўбікі, лічбы і надрукаваные кружочкі і паўкружочкі; посьле, абярнуўшыся да кабеты, кажэ:

— У панядзелак на тым тыдні, што будзе, месяць мае рушыць с поўня. Якая будзе пагода у панядзёлак, гэткая будзе пагода і ў ваўторак. Калі у панядзелак ня будзе дажджу — у ваўторак сьмела ідзі растрэсаць капіцы сена.

Кабета дзякуе і ідзе да дому.

Вечарамі кожнае сьвята мужчыны з усяго села збіраюцца да Рамана галіцца, стрыгчыся, а то і так пабалагурыць а тым ды а сім.

Гэтак і праходзіло ўсё Раманаво жыцьцё: буднямі ён рабіў бёрды, шыў чаравікі, набіваў вёдры, кляпаў косы, а ў сьвята чытаў салдацкіе пісьмы, памагаў суседзям у іх гаспадарскіх рахунках,