Старонка:Зборнік «Нашай Нівы» (1912). № 1.pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

рок і тры месяцы, — значыцца, ад сьмерці твайго гаспадара прайшло 10 гадоў. Гэтак і скажы старасьце.

— І гэта праўда, дзядзюхна, будзе?

— Праўда, успакаівае яе Раман: як аман у пацерах!

Таўстая кабета, падзякаваўшы, ідзе сабе да дому.

За ею ў хату ўходзіць маладая салдатка с пісьмом у руках і просіць дзядзьку, каб баржджэй прачытаў яго.

Дзядзька ледзьве-ледзьве разбірае пісьмо па складах. Жонка, схіліўшыся над ім, слухае і паціху плачэ, бо яе мужык — салдат у пісьме жаліцца, што цяжка служыць у чужой старане, што здароўе надта благое…

Дачытаўшы пісьмо да канца, Раман, звярнуўшы яго, аддае салдатцы; тая хавае яго за пазуху, — пасьля, выцершы хустачкаю заплаканые вочы, кажэ:

— Я ешчэ да цябе, дзядзюхна, маю просьбу: будзь ласкаў, скажы, ці можна будзе у ваўторак на