Старонка:Зборнік «Нашай Нівы» (1912). № 1.pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Добра — кажэ кульгавы дзядзька, — напішэм… Крыўду трэба звадзіць, каб і званьня яе не асталося паміж людзьмі.

Прызываюць суседзкаго хлопчыка, што ходзіць да школкі, і той пад Раманаву дыхтоўку пішэ пасрэдніку жалабу на старшыну і старасту.

Не пасьпеў дзед Якуб падзякаваць за просьбу і выйсьці за парог, як скрыпнулі дзьверы і ў хату увалілася таўстая кабета і, трошкі аддыхаўшыся, затараторыла:

— Раманка, мой ты саколік, палічы, колькі будзе таму рокоў, як умёр мой гаспадар… Справу гэту трэбуе ад мяне ненашта стараста, але я сама ніяк не магу злічыць…

Падумаўшы, Раман кажэ жонцы:

— Пасьля твайго гаспадара праз 5 гадоў і тры месяцы памёр Янка Сенькевіч, а пасьля Янкі праз тры рокі і шэсць месяцоў адышоў на той сьвет Пятрусь Шчэрбацюк, а с таго часу, як умёр Пятрусь, прайшоў ужо адзін