Старонка:Зборнік «Нашай Нівы» (1912). № 1.pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

прашкапіўся і ня тое, што чэлавека — мухі і тае ніколі ня скрыўдзіў, з сваей убогай хаты нікуды не выпаўзаў і, апрыч сухога хлеба з бульбай, ніякіх трункоў і ў вочы ня бачыў.

Дарма, што Раман нікому не зрабіў ніякай крыўды, але ён лічыў сябе вялікім грэшнікам перад Богам, маліўся Яму, як самы цяжкі праступнік, і стараўся як можна больш рабіць людзям дабра, каб праз тое дагадзіць Богу.

У кожнае сьвята, па абедзе нізенька і цёмная хатка Рамана напаўнялася простым, бедным людам, што з усіх вёсак прыходзіў да кульгаваго дзядзькі на раду аб розных сваіх справах.

От, прыйшоў, апіраючыся на тоўсты, сукаваты кій, дзед Якуб і, усеўшыся на лаве, жаліцца Раману, што над ім надта здзекуюцца стараста і старшына, ды просіць напісаць на іх жалабу міравому пасрэдніку, каб ён разабраў гэту крыўду.