Перайсці да зместу

Старонка:Захварбаваныя вершы (1936).pdf/27

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

За ноч, як я спаў у ложку,
Спаважнела дуроніца-вуліца.
Ня ведаў я ані трошкі,
Што яна прыкідаецца жулікам,
Зьдзіўлены звонам — раніцай,
Я пабачыў, сабе ня верачы:
Расьцьвілі на парканах — п’яніцах
Беласьнежныя, пухкія вербачкі.
Усюды: на бруку, дахоўках
Белы сьнег лаўлю вачыма я.
О, сягоньня пайду, станоўка,
Аглядаць сваё места радзімае!
Ап’янею ў паветры — крышталі,
Разьзьвінюся з званочкамі — санямі,
Абчапляю свой верш прывітальны
Хмелем навісі маразянае.