Перайсці да зместу

Старонка:Захварбаваныя вершы (1936).pdf/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

АСЕНЬНЯЯ ПОЭМА.

Неба — сіні плякат —
серабрыстымі ніткамі выткала восень.
Яблык сьпелы ў руках
басаногая дзеўчынка вуліцай носіць.
Ў жоўтым лісьці гарыць
белы вечар, напудраны заравам раньня.
А ўначы на драты
начаваць разьлятаюцца зоркі ў тумане.
З вуліц — рыжых іржышч —
у прастор крыкнуць хочам штось
нема табе мы…
І ізноў у душы
ападаюць — разьдзелы асеньняе поэмы.