Перайсці да зместу

Старонка:Захварбаваныя вершы (1936).pdf/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ноч ужо.
Я ня сплю —
Не кладуся.
Белы месяц праплыў даўно.
Ў мітусьлівых дум завірусе
Не засну я спакойным сном.
Ўспамінаю.
Розныя твары
Выплываюць з мінуўшчыны дна.
Часта мы аб нечым марым,
Што ў жыцьці было…
Як вясна.
Дні насталі ўжо вясеньнія,
Ноччу намаразі серабро…
Мо’ таму караблі — лятуценьні
Паплылі кудысь уразброд.
Разьзьвінелася сэрца трывогай,
Чую нейкі на вуліцы крок.
Як прыемна ў хвіліну зьнямогі
Лавіць з станцыі сьвіст — гудок.
Ноч ужо
Я ня сплю —
Не кладуся.
Белы месяц праплыў даўно…
У мітусьлівых дум завірусе
Чую нейкі крок за вакном.