Стала нудна арлу у няволі,
Разбурыў ён жалезную клетку —
Бо ён надта імкнуўся да сонца —
І пакінуў навек зьдзекаў сьведку.
Размахнуў свае крыльлі ў прасторы,
Узьляцеў ён у вышу далёка,
Дзе ў чароўнай красе зьяла сонца,
І агледзіў прастор ясным вокам.
І задумаў ён моцную думу —
Склікнуць сябраў і з імі супольна
Збудаваць жыцьцё новае дзеткам,
Каб жылі яны шчасна і вольна…
|}
НА СПАТКАНЬНЕ СОНЦУ… На спатканьне сонцу |