А на ўсходзе агнём
Пырснуў сонечны сьвет.
Сонцу рада зямля —
Шле усьмешку-прывет.
На лугох зіхаціць
Кволых кветак краса —
У зялёнай траве
Дзіўным бляскам раса.
Прашумеў вецярок
Па кустох лазьняка —
І іскрыцца-гарыць
Залатая рака.
А ўгары — небасхіл
І пяе і зьвініць…
Узьніміся, душа,
Мар чароўных снуй ніць!..
|}
АРОЛ. Пасадзілі арла у цямніцу, На зямлі ўжо вясна зіхацела, Бачыў дзіўны прастор над зямлёю, Усьміхалась зямля ў асьвятленьні, |