Перайсці да зместу

Старонка:Заранкі (1924).pdf/20

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Гымн волі, а ў руках трымаюць
Чырвоны вольны сьцяг.

Будынак новы мы заклалі;
Вялікі трэба споўніць гмах…
Але дае нам веру й далей
Чырвоны вольны сьцяг.

|}

ХТО МЫ?

Мы з тых, каго вы так чакалі
З надзеяй, радасьцю й любоўю;
Сюды прышлі з чырвонай далі,
Акрыты пылам, потам, кроўю.

Ня ведаем мы змардаваньня:
Мы — сіла грамады бязьлікай,
Ваякі працы і змаганьня,
Сябры комуны мы вялікай.

Тварцы ўсіх фабрык і заводаў,
Спрадвеку б‘ёмся мы за волю.
Мы — ворагі ліхіх прыгодаў;
Нясём у край мы шчасьце, долю.

Прышлі і моцнымі рукамі
Будуем тут палац вялікі,
Змагацца хто пасьмее з намі?..
Хаўрус наш моцны і бязьлікі!

Хоць шлях наш камяністы й цяжкі,
Мы ў працу верым і змаганьне;
І дружна ўзьняўшы молат важкі,
Шлём новай долі прывітаньне.

У барацьбе з вялікай бурай
Мы моц сваю загартавалі.
Ня грозны нам цяпер віхуры:
Як волат — мы магутны сталі!