Гэта старонка не была вычытаная
З краем маё аднавілася
Сэрца і з ім пачуцьцё.
Смутныя струны, парвецеся, —
Годзе вам жудасна ныць!
Больш ужо, сьлёзы, ня лецеся:
Сонейка шчасьця блішчыць!
Кіну жалейку журботную, —
Стала ў жыцьці нам сьвятлей.
Кіну я песьню маркотную
І запяю весялей.
Зроблю жалейку я новую,
Жыцьця сяброўку маю,
Сэрцам вясёлым маёвую
Песьню змаганьня сьпяю.
|}
ЧЫРВОНЫ СЬЦЯГ. Працоўны люд уцехай зьяе, Сяляне вольнай грамадою Ў заводах скрозь зьвініць, грахоча; Ваякі голасна сьпяваюць, |