——— 6 ———
лам I на Беларусь, каб дэтальна пазнаеміцца са становішчам жыдоу і, паводлуг фактычных данных, апрацовываць праэкт рэформы для жыдоу. Дзержавін пісау свой праект у Вітэбску.
Менскі «кагал» уладжывау з гэтай прычыны сход у 1802 року і хлапатау перад Александрам I аб зьмягчэнні рэформау. Перашкаджаючы усякімі спосабамі разсяленню жыдоускаго элемэнту у каранных расійскіх губ. за «шкадлівасьць», расійскі урад, лічыушы Беларускі край чужым, забраным, паволі стварыу тут астрог для жыдоускай люднасьці, уключыушы Беларусь у ганебнейшую у гісторыі царскай Расіі, прагрымеушую на увесь сьвет, так званую «черту еврейской осѣдлости».
Тут, на Беларусі, болей чым у сумежных краех жыдоускаго гетто, тварыуся іх эконамічны і культурно-нацыянальны быт доугімі годамі.
Зразумело, што гэтая творчасьць ні магла ні рабіць уплыву на характар краю, як і сама яна павін-