Старонка:Жыды на Беларусi.pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

——— 7 ———

на была пераняць нікаторыя яго асобнасьці, праз што тварыуся натуральны абмен культурнымі вартасьцямі паміж жыдамі і беларусамі.

Суседзтво гэтых двух нацыяу тварыло такія жыццевыя умовы і эконамічныя стасункі, у якіх адна нацыя без другой ні магла абыйсьціся.

Гандаль і рамеслы у нашым краю развівалі жыды. І трэба сказаць, што у гэтым накірунку яны досіць ажывілі наш край і праз увесь час прыносілі яму шмат карысьці. Паміж іншым, яны тут частычна займаліся і хлебаробствам. З усіх губэрняу Эуропэйскай Расіі, толькі у нашых беларускіх губэрнях былі жыды—селяне, і да гэтаго часу ішчэ захаваліся вескі з адным жыдоускім насяленнем.

Месты і мястэчкі, у якіх салідную перавагу мело жыдоускае насяленне, давалі беларускім селянам мажлівасьць нормальнаго тавараабмену. Гандляры і рамесьнікі таксама былі ніабхадзімы у гэтым глухім (у бытнасьці пад Расіяй)