Старонка праверана
I.
Некалькі сталеццяу таму назад, жыды перабраліся у наш край праз заходнюю Эуропу і Польшчу. Да заняцця нашаго краю Расіяй, яны, апрача волі гандлю, рамесла і жыхарства усюды — і па весках, мелі ішчэ і свае самаупрауленне — «кагал».
Значнейшыя рэпрэсіі над імі у нашым краю расійскім урадам былі паузяты каля 1820 г., хаця ужо зараз-жа пасьля «брацкаго» прылучэння Беларусі да Масквы, што сталося прыапошнім раздзелі Польшчы у 1795 годзе, Беларусі надавалася роля жыдоускаго «гетто». Кацярына Вялікая увела «еврейскій вопросъ» у унутрэннюю палітыку Расіі, а у 1800 року паэт Дзержавін быу камандзіраваны імпэратарам Пау-