——— 16 ———
іначэй. Першая прычына гэтаго тая, што у гэтых двух нацый німа родства мовы і плямен і тут як раз палякі і расійцы занялі першае мейсцо, асіміліруючы беларусоу. Другая прычына — гэта беларуская зямля. Дэкорацыя мейсцовай самабытнай прыроды мае у себя такую вялікую сілу, што, на уплывы уселякіх іншых культур дзействуе адпорна у адваротную старану. І тыя людзі з нашаго краю, якія пісалі па расійску або па польску і нажылі сабе славу у памяненых літэратурах, ні маглі выкараніць у сябе духу беларускай зямлі, каторы жыу у іх сэрцах. На кожным кроку чуецца, што гэтыя пісьменнікі — беларусы. Моц беларускай зямлі зрабіла тое, што у Беларуска-Літоускім князьстве законы пісаліся па беларуску, прыдворная мова літоускіх князеу была беларуская. А літвіны яшчэ цяпер нарэкаюць, што шмат літоускіх селян абеларуселі. У цяперашняй выстауцы старасьвецкіх памяткау у Вільні пад назваю: «Вільня—Менск» есьць каран бе-