Перайсці да зместу

Старонка:Жыды на Беларусi.pdf/19

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

——— 17 ———

ларускі, пісаны татарскімі літэрамі. Гэта паказуе да чаго можэ даходзіць уплыу беларускай культуры!

Дзеля усяго гэтаго і ні дзіво, што жыды, жыушы тут, у сваей новай бацькаушчыне, болей перанялі ад беларусоу, чымся беларусы ад іх. Магутная сіла беларускай зямлі дала асобны духоуны і унешні воблік беларускім жыдам. Цяпер яны рожнюцца ад усіх другіх жыдоу, і іх па усяму сьвету называюць: «літвакамі».

З асобай сымпатыяй беларуская газэта у Вільні «Наша Ніва» друкавала тыпы беларускіх жыдоу і жыдоускіх сынагог у беларускім стылю. Калі мы глянем на жыдоускае мястэчко на Беларусі, то пабачым на кожным кроку нешта роднае, свае, у будоулях і ва усей абставе. Узяць жыдоускіх пісьменнікау з Беларусі, — то у іх творах чуецца зауседы беларуская прырода — «родныя зьявы». Болей усіх гэта адбіваецца у творах жыдоускаго клясіка Абрамовіча (Мэндэле Мойхэр Сфорым) с Капыля.