Перайсці да зместу

Старонка:Жыды на Беларусi.pdf/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

——— 15 ———

беларусау, на Купалле сьцелюць хлявы крапівой і папаратнікам, каб ведзьмы малака ні адбіралі у кароу. Нешта падобнае да беларускай каляднай казы есьць і у жыдоу. На Дзяды пры выпіуцы адзін адзеваецца казою і пяе беларускія прыказкі у парадку жыдоускаго альфабэта:

«(Алеф)

Антон канцавы.
Мой родны Хведар
Балайло! (у начы).

(Бэйс)

Брау ні брау —
Лаяць ні трэба.
Балайло!

(Гімэль)

Глазамі горад ні браць,
Балайло!» і г. д.

Жыды вельмі паважаюць беларускую народную мудрасьць. У іх есьць такая пагаворка:

«Agojescher glajchwort ist wi aidocshe tojre» (селянская прыказка усе роуна, як жыдоуская Тора).

На першы погляд магло-б здавацца, што у пераняцці культуры адной нацыей у другой, жыды, як нацыя болей культурная, павінна была мець перавагу над беларусамі і мець свой большы уплыу над імі, але у самай рэчы есьць