права маеце дзяцей з хаты выганяць? Нашто вы мне дзяўчынку маю б‘еце, га?
Пісарэвіч. Хто яе калі біў? Кіньце вы…
Баба (на жонку). Яна біла! Што гэта такое?
Жонка. Я ня біла, а вам-бы трэба навучыць іх троху, а ня слухаць, што дзяўчынка набрэша…
Баба. Што? Сваіх дзяцей ідзеце ў прытулак вучыць!
Жонка. Нашы дзеці ня кідаюць вам у яешню брудных чаравікаў.
Баба. А мае каму-ж гэта кідаюць?
Жонка. А сёньня хлопчык мне ў яешню кінуў з печы брудны чаравік.
Баба. Я-ж яму пакажу нягоднаму! (Кінулася за дзьверы, дзе зараз пачынаецца страшэнны гвалт. Матка бʻе, а хлопчык крычыць благім матам: „А, мамачка, ён сам уваліўся! А, мамачка, ня біся!“).
Пісарэвіч (затыкае вушы). Нашто ты казала? Нашто ты казала? Я не магу чуць гэтага крыку! Ідзі адбяры ў яе. Адбяры!
Жонка. Алесь, супакойся! Ну, што я тут вінавата? Што мне рабіць! Ай! Ай! Ай!
Баба (прыбягае разьюшаная). А цяпер вон з мае хаты, палякі праклятыя! Каб і духу вашага тут не сьмярдзела! Зладзеі вы! З-пад чужой курыцы яйкі выбіраеце ды яешні сабе смажыце! Падумаеш, паны дужа вялікія!
Жонка. Алесь, галубок, даражэнькі! Яна брэша, няпраўда, я ня брала, я на рынку купіла… (Тупіць вочы, уцягвае галаву).
Баба. Купіла пад чужой курыцай!
Жонка. Няпраўда, Алесь, няпраўда! (Плача).