Перайсці да зместу

Старонка:Жартаўлівы Пісарэвіч (1928).pdf/38

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Пісарэвіч. Дзеткі мае любыя! і навошта мне было сварыцца на гэтую дзяўчынку? Што яна разумее, малая? (Маўчыць, а з кухні чуецца дзіцячы рогат). Што такое? Ізноў нейкія штукі?

Жонка (прыбягае знэрваваная). Ну, што ты скажаш! Ня хлопчык, а д‘ябал! У самую патэльню з яешняю скінуў з печы брудны чаравік!..

Пісарэвіч. Ах, шэльма! Вось гэта жарцікі! (Сьмяецца).

Жонка. Укінуў чаравік і заліваецца сьмехам На печы. Прост ня хлопчык, а д‘ябал! Сапсаваў яешню…

Пісарэвіч. Аддай яму гэтую яешню, хай сам есьць, гад.

Жонка. Я табе другую сьпяку, Алеська. Ах, пракляты хлопчык!

Пісарэвіч. Што яны вінаваты, малыя: маці цэлы дзень ля вагонаў таргуе, а яны тут адны прост на галаве ходзяць.

Жонка. Вось і будзь тут супакойны… І калі-ж гэта ўжо мы павернем у сваю хатку? Хай яны тут згінуць з усім сваім, кацап‘ё гэтае!


∗     ∗

Баба (раптоўна ўваходзіць у пакой і грозна падступае). Хто гэта хай згіне? Хто гэта хай згіне, паны, скажэце вы мне? Га?

Жонка. Чаго вы крычыцё? Мой муж хворы, яму патрэбен супакой.

Баба. А мне супакою не патрэбна? Я вас пусьціла ў сваю хату як добранькіх, каб вы пад плотам дзе не прапалі, а вы што гэта вырабляеце? Га? Якое вы