Жонка. Чаго — пачакай? Новага ліха? Разумеюць яны слабоду? Выйдуць з вагону, „інтэрнацыяналам“ глотку дзяруць, а кідаюць у натаўп галодных дзяцей якую скарыначку недаедзеную і любуюцца, што дзеці, як галодныя псы, б‘юцца за тую скарыначку, за іхны аб‘едак…
Пісарэвіч. Але-ж кідаюць! Дзеляцца з дзяцьмі апошнім кавалкам, самі галодныя!
Жонка (з няпрыязьню). У-у, ты ад гора з глузду зьехаў! Разумееш: ты не-нор-маль-ны!
Пісарэвіч. А даўней, калі мы кідалі свае аб‘едкі дзецям беднякоў, дык я быў нормальны…
Жонка. Маўчы! Маўчы лепей!
Паня. Не, я-то ўжо бальшавікоў хваліць не магу. Галайстру гэтую, хвэ! І муж мой, доктар, цярпець іх ня можа…
Пісарэвіч (устае). Охо-хо… Выбачайце, грамадзянкі, але мне трэба выйсьці за фізыолёгічнай патрэбаю: гнілая бульба робіць часьцейшы кругазварот. (Насьвіствае і выходзіць).
Хто быў нічым, |
Жонка. Чулі вы, пані Ядвіга, што ён сказаў? Гэта інтэлігентны чалавек! Ён робіцца ненормальны… Горачка маё!.. (Плача).
Паня (устае). Бедная вы, пані Станіслава! (Цалуе яе). Але выбачайце, пара ўжо мне ісьці. Як я рада, што мы ўбачыліся. Заходзьце да нас, пані Станіслава… Толькі я баюся запрашаць да сябе пана Пісарэвіча, бо яны пэўна пасварацца з маім мужам… Мой муж, як