Перайсці да зместу

Старонка:Жартаўлівы Пісарэвіч (1928).pdf/31

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

(Цалуюцца, пасьля трохі плачуць, абціраючы вочы, адна хустачкаю, другая кончыкам трапачкі, і тады з падзівам, без асаблівай прыемнасьці аглядаюць адна адну).

Паня. Я ўжо, пані Станіслава, замужам. Мой муж — доктар Пшэпюркоўскі, ён лекарам пры бежанскім камітэце.

Жонка. А мы… (Махнула рукою і абцёрла вочы). Вось… напыліла на ўсю сямейку хлеба!

Паня. Падумаць толькі, падумаць! Праклятыя бальшавікі!

Жонка. А вось іхны абаронца! (З злосьцю паказвае на мужа).

Пісарэвіч. Яны маёй абароны не патрабуюць. І калі я бараніў іх?

Жонка. Ты? Заўсёды! У цябе няма вінаватых сярод гэтых душагубцаў, хамаў гэтых, організаваных хуліганаў. Яны невінаваты ў тым, што жонка твая ходзіць горш за ўсякую жабрачку…

Паня. Страшэнна! Страшэнна!

Пісарэвіч. Але-ж…

Жонка (перабіваючы). Што сам ты, інтэлігентны чалавек, за гнілую бульбу боты мужыком шыеш, патрэбныя каморкі падмятаеш, — яны невінаваты!

Пісарэвіч. Але-ж пачакай, дай сказаць!

Жонка. Досыць я начакалася! Прычакалася таго, што дзеткі мае, замест вучыцца ў клясычнай гімназіі, марнуюць час пад вокнамі салдацкага эшалёну, каб выпрасіць у гэтых хамаў кавалачак хлеба-а-а… (Плача).

Паня. Страшэнна! Страшэнна! (Прыціскае к вачом хустачку).

Пісарэвіч. Але-ж, Стасенька, пачакай! Дай сказаць!