Паня. Шчасьлівы маеце характар, пане Пісарэвіч. Я не магла-б пяяць у вашым становішчы.
Пісарэвіч. Гэ, а чаго мне журыцца? Я шыю боты, жонка мяшкі выпыльвае, дзеткі ў школе…
Паня. А ў якой школе?
Пісарэвіч. У школе жыцьця!
Паня. Бальшавіцкай, значыцца? Многа яны там наўчацца.
Пісарэвіч. Дазвольце вытлумачыць, грамадзянка! На станцыі стаіць эшалон з чырвонаармейцамі, што едуць на белых, на фронт. (Бярэцца за працу і адварачваецца). Дык яны там цэльны дзень пільнуюць з місачкамі. Астаткі крупнічку, камочак кашы, скарыначка хлеба, селядцовы хвосьцік — усё на патрэбу чалавеку…
Паня. Ах, ах, ах! Бедная пані Станіслава! (Прыкладае к вачом беленькую хустачку).
Пісарэвіч. Нічога, усё добра будзе! (Пяе).
Хто быў нічым, Той будзе ўсім! |
Жонка (адчыняе дзьверы і з трудом уваходіць у хату. У руках, у мяшочку, трошкі мукі). Ізноў глотку дзярэш, а хворы, галодны. Ах, хто тут у нас?
Пісарэвіч. А вось табе зараз будзе сорамна за гэтыя словы. Я ня глотку дзяру, а песенькі пяю, душу весялю, даражэнькая!
Паня. Пані Станіслава!
Жонка. Ах, ах!