Перайсці да зместу

Старонка:Жартаўлівы Пісарэвіч (1928).pdf/27

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Паня. Так, проша пана, я ўжо замужам, па мужу — Пшэпюркоўская. Мой муж — доктар. Мае прыватную практыку і, апрача таго, служыць лекарам пры бежанскім камітэце.

Пісарэвіч. Ах, як прыемна!

Паня. Прызнайцеся, пане Пісарэвіч: вы мяне адразу пазналі ці не? Як я цяпер выглядаю?

Пісарэвіч. Дадушы, ня ведаю: ці я вас адразу пазнаў, ці не адразу, бо я тады пра бульбу думаў. Выглядаеце-ж вы адменна, пані Пшэпюркоўская, ну, адным словам — адменна!

Паня (ахарашваецца). Праўда, добра? А мне здаецца, я дужа зьмізарнела. Я сяду… (Сядае на скрынку). Скажыце праўду: дзе пані Станіслава?

Пісарэвіч. Што? пані Станіслава? А ці-ж я вам сказаў няпраўду? На промысел пашла. Дадушы! Гэта, знацца, опровізацыйны камітэт дазволіў уцекачом прыходзіць у склад і выпыльваць мяхі з-пад мукі. Дык яна мела ахвоту — пашла. Ну, нічога, зараз вернецца.

Паня. Ах, як шкада! А якія-ж гэта могуць быць для пані Станіславы заробкі?

Пісарэвіч. Не заробкі, не, пані грамадзянка Пшэпюркоўская. Уцекачы гэтую выпылку пасьля зьмятаюць і забіраюць сабе на хлеб есьці.

Паня. Ах, ах, ах! Што-ж гэта вы кажаце? Вы жартуеце, пане Пісарэвіч! Бедная пані Станіслава…

Пісарэвіч. Ну, нічога, добра! (Пяе).

Хто быў нічым,
Той будзе ўсім!

Паня. Хіба толькі з вашаю ўдачаю можна пяяць, пане Пісарэвіч, у гэткім становішчы. Скажэце: як-жа