Гэта старонка не была вычытаная
III
Узімку, маразамі, у сьцюдзёнай, няпаленай кватэры, Пісарэвіч займаецца шавецтвам. Ён — галодны, хворы на выгляд, абшарпаны. Ладзіць мужыцкія боты.
Пісарэвіч. Ну, нічога! хутка дамоў паедзем, — не дарма-ж існуе на сьвеце, „пленбеж“[1]. (Кідае бот і робіць гімнастыку, каб сагрэцца). Раз-два! Раз-два! Раз-два! Шкада, што ў войску па слабасьці здароўя ня трапілася быць: дрэнна гімнастыку раблю… Раз-два! Ах, сьцюдзёна, трасца ёй у бок. Брр… Усё мне здаецца, што нешта па мне паўзе… (Шаволіць плячыма). Быў конь, ды зьезьдзіўзя. Ну, нічога! Добра, усё добра! (Пяець, махаючы ад сьцюжы рукамі — ботам і шылам).
Хто быў нічым, |
Таварышы, ратуйце! Гіну! Мушу боты мужыком за гнілую бульбу ладзіць. Хай вас ліха, хай вас ліха з вашымі парадкамі! (Чуваць стуканьне ў дзьверы). Калі ласка, можна, прымаю!
- ↑ Камітэт па эвакуацыі пленных і бежанцаў.