Перайсці да зместу

Старонка:Жартаўлівы Пісарэвіч (1928).pdf/24

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Жонка. Ну нашто ты пяеш, Алесь? Ты думаеш разьвесяліць мяне гэтым?

Пісарэвіч. А ці-ж не? Ці-ж табе не весялей ад гэтай песьні? Памятаеш, мы яе чулі, як езьдзілі да майго дзядзькі ў госьці ўлетку 1913-га году? Дзяўчаты ішлі з поля і пяялі… Га? Хораша? і пра вайну тады ніхто і ня думаў. От, добра, ах!

Жонка (скрозь сьлёзы). Памятаю, Алеська, памятаю… Але-ж гэта ўсё даўно-даўно мінулася, і здаецца, што ўжо ніколі ня вернецца. Ты добрую пасаду меў, жылі добра… А цяпер, як ні працуй — на кавалак хлеба не заробіш. А стаяць мне ў гэтай чарзе, па восем гадзін за хунт хлеба — Алесь, гэта-ж такая мука, такая мука…

Пісарэвіч. Нічога, Стасенька, няма хлеба — што рабіць? Усе стаяць, ня мы адны…

Жонка. Хто там усе? Парадачныя людзі не стаяць… Самая дрэнь — бабы-маскоўкі ды нашы ўцекачы галодныя. Нашых штурхаюць, б‘юць, сьмяюцца… Кажуць, мы аб‘ядаць іх прыехалі. Ой, якая гэта мука там стаяць.

Пісарэвіч. Не бядуй, Стася! Глядзі, колькі перапісаў…

Жонка. Ты хворы зусім, Алесь. Табе лячыцца трэба… Што ты мяне пацяшаеш?

Пісарэвіч. Я — хворы? Глядзі, які я здаровы! (Махае кулакамі). Го-го! На мяне яшчэ маладзіцы заглядаюцца! Го-го! Ну, сьмейся-ж, Стасенька! Чаго там плакаць? Го-го! Мы яшчэ… о-го-го!

Жонка. Не жартуецца табе, Алесь! Кінь…