Перайсці да зместу

Старонка:Жартаўлівы Пісарэвіч (1928).pdf/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

II

Убогі і нудны пакойчык у расійскім мяшчанскім доме. Пісарэвіч сядзіць у пантофлях на босую ногу і піша.

Пісарэвіч. Дастаў шмат перапіскі, зараблю шмат грошы — і справім мы з Стасяю баль! І хлопчыкаў сваіх з прытулку возьмем: хай дзеткі пацешацца. (Пяе).

Чаму-ж мне ня пець,
Чаму-ж ня гудзець,
Калі ў маёй хатаньцы
Парадак ідзець…

Не бядуй, Стася! Скончыцца вайна, паедзем дамоў, ня будзеш ты стаяць па восем гадзін у чарзе за поўфунтам хлеба на картачку. (Ізноў, яшчэ весялей пяе).

Ах ты дуй, ах ты дуй,
Мая Стася, не бядуй:
Па маёй галаве
Застанецца ўсё табе!


∗     ∗

Мяшчанка (уваходзіць, не пастукаўшыся). Дзень добры яшчэ раз, пан Пісарэвіч!

Пісарэвіч. Ах, Мар‘я Іванаўна, Мар‘я Іванаўна! Як я рад! Выбачайце толькі, што вы забыліся пастукаць… Я