Перайсці да зместу

Старонка:Жартаўлівы Пісарэвіч (1928).pdf/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

тэлігентнае асобы, калі матушка згодзіцца, падумаўшы, можа, і можна было-б аддаць, але, бачыце…

Жонка. Выбачайце, бацюшка, але мы людзі інтэлігентныя, толькі што, ведама, здарожыліся, пакуль ехалі.

Поп. Але-ж, мілая, дзьве асобы гэта не адна асоба.

Пісарэвіч. Э, бацюшка, якая там у жонкі з мужам матэматыка: адно цела і адзін дух. Лічыце за адну інтэлігентную асобу маю жонку, а я буду як прэмія, бацюшка…

Поп. Я бачу інтэлігентнасьць і па духу, бяз усякай прэміі.

Жонка. Вось як…

Пісарэвіч. Стой, жонка! У сьвятым-жа пісьме сказана, бацюшка: не ўгашайце духу.

Поп. А хто вам угашае дух?

Пісарэвіч. Вы нам, бацюшка, усё-ж ткі аддайце гэты пакойчык за якую скажаце цану, і дух у нас ня ўгасіцца.

Поп (паважна). Уцякач вы, уцякач! Такое глупства, як кватэра, з пытаньнем веры зьвязваеце. За няверу і карае вас бог. Духу ў вас шмат, але нядобрага духу.

Жонка (нэрвова). Алесь, пойдзем!

Пісарэвіч. Паслухайце, бацюшка! Мы трэці дзень на станцыі, з дзяцьмі, і трэці дзень мусім цягацца па такой пякоце, шукаць кватэру. Гэта-ж ня глупства. Аддайце нам свой пакойчык.

Поп. А, у вас яшчэ і дзеці! Выбачайце, але, на жаль, нічым не магу вам памагчы… Пашукайце яшчэ ў каго… Во там, бачыце, ёсьць налепачкі… Бывайце! (Пашоў).