Перайсці да зместу

Старонка:Жартаўлівы Пісарэвіч (1928).pdf/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Жонка. Ты сам пачынаеш нэрвавацца. Дажартаваўся! Ну, цяпер паскачы на аднэй назе!

Пісарэвіч. Я і на дзьвюх магу… Во стану сярод вуліцы і буду ў кожнага пытацца, ці няма кватэры… Убачыш, як добра будзе.

Жонка. Убачу, убачу… Вунь ідзе бацюшка, пытайся.


∗     ∗

Пісарэвіч. Дзень добры, бацюшка! Можна спытацца?..

Поп (грубы, гладкі, потны). А ў чым справа? Кватэру шукаеце?

Пісарэвіч. Так, бацюшка, кватэру! Ці няма?..

Поп (перабіваючы). Вы ўцекачы?

Пісарэвіч. Відаць-жа пана па халявах.

Поп. Не, не па халявах, а так па ўсім… О-ох горача сёньня, а мне яшчэ панахвідку па ўбіенным на полі брані трэба адправіць. А ці няма ў вас прадажнага сабакі?

Жонка (зьдзіўлена і пакрыўджана ўзьнімае плечы). Што вы, бацюшка?

Пісарэвіч. Застаўся наш Мурзачка ў немцаў, у палоне.

Поп. Шкада! А я купіў-бы ў вас добрага сабаку. Ведаеце, столькі цяпер зладзеяў разьвялося, уцекачоў панаехала…

Жонка (абурана). Я не разумею…

Пісарэвіч. Скажу вам, як на споведзі, бацюшка: век злодзеем ня быў, і за жонку прысягнуся.

Поп. Я не пра вас; так, да слова трапілася. Дый няма ў мяне для вас кватэры. Адзін пакойчык для аднае ін-