Перайсці да зместу

Старонка:Жартаўлівы Пісарэвіч (1928).pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

клімату ў нас у галаве круціцца… Горача надта… У-ух… (Абцірае пот).

Мяшчанка. Праўда што — кручаныя! Як у нас мужык, дык ён бараду носіць, а вашы папрыяжджалі голеныя. Не пазнаць, ці ён заможны, ці ён убогі! Усе ў сурдутах і без барады.

Пісарэвіч. Здасьцё нам пакойчык, я запушчу бараду, — калі хочаце, няхай расьце!

Мяшчанка. Ай, хто вас ведае, якую з вас цану браць!

Жонка. Якую панічка вызначыць, такую заплоцім.

Мяшчанка. Гм! Колькі ў вас гэтага гонару, а толькі як плаціць будзеце? А дзеці-ж у вас ёсьць?

Пісарэвіч. Ой, панічка! Два хлопчыкі… Але болей тымчасам не прадбачыцца…

Мяшчанка. А-а! Чаму-ж вы мне адразу не казалі? (Устае з лавачкі). Як я магу аддаць свой пакой нейкім кручаным з чужога боку? Бывайце здаровыя!

Пісарэвіч. Бывайце, панічка, бывайце! А як-жа пакойчык?

Мяшчанка. Не для вас! (Пашла).

Пісарэвіч (разводзіць рукамі і паказвае ўсьлед ёй язык). Вось табе і налепачкі!

Жонка. А ўсё твае дурныя жарты, Алесь! У цябе няма ніякага падходу да людзей… Ну, куды цяпер?

Пісарэвіч. Куды? Ці я ведаю? Давай пастукаемся яшчэ во ў гэты, бяднейшы дом. А можа што і знойдзем. (Стукае).

Жонка. Хоць-бы ж які пакойчык… Цішэй стукай, ідуць…