Перайсці да зместу

Старонка:Жалейка (1908).pdf/85

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

И сярмяжки сивой
Ня стыдзиўся надзець.
Весялиўся народ,
Аж грымела сяло!
Ва ўсих светлы паглйод,
Ва ўсих шчасця цвяло
А цяпер, а цяпер
Не видаць ясных зор,
Хоць сабе сам ня вер,
Зникла ўсйо, як вихор!
Зникла ўсйо, як имгла,
Нима славы таей;
Злая доля змагла
И мой край, и людзей!
Адны ў шар курганы,
Светки битваў, стаяць;
Косци к йим ґруґаны
Прылетаюць збираць!
Прашмыгаюць вужы,
Канюх молицца «пиць»,
Воўк прабег па мяжы,
Далей спиць, усйо, спиць!..
Божэ! гэт’ки свет тут,
Моц стварыла твая!
Дзеж мой дом, дзеж мой люд?
Дзе айчызна мая?

|}

19 28/VIII 06.