Перайсці да зместу

Старонка:Жалейка (1908).pdf/86

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Вольха.

Шумиць маркотна вольха
Над рэчкаю бурливай,
Аброслая на доле
Бадылями, крапивай.
Над ей синеець неба
И сеець неприветы:
То студзяць яе зимы,
То паляць яе леты,
Абломивае вецер
Галяны без сумлення,
Падточывае рэчка
Жылястые карэння.
Пацешыцца, як птушки
Пяюць вясной агнисця;
Жалобу жаляў носиць,
Як раздзяецца з лисцяў.
Дни многие праходзяць,
Найбольш нипагадлива,
Шумиць маркотна вольха
Над рэчкаю бурливай.

19 14/VIII 06.



Я бачыў…

Я бачыў, як вецер па полю гуляў,
Зямлю узрываў и бярозкай хиляў,
Пяском занасиў сенажатки, лагчынки,
Ламаў на бярозцэ жывыя галинки.
Я бачыў, як ястрэб галубку забиў,