Гэта старонка была вычытаная
Трасецца, калышецца грудзь.
И жду так, вот прыйдзе хтось любы,
Абниме, атулиць сабой,
Но дарма!.. «Никога, никога»
Хтось кажэ: «нима тут с табой!»
Душа мне и шэпче и плачэ:
Адзин ты, адзин, небарачэ!
Ци я беларусаву хату
Иду прывитаць на зарэ,
И руки там выцягну к брату
И вочками кину к сястрэ,
Ци, ўсеўшыся циха на прызбе,
Зайграю там песню сваю,
Напрасна прывету чакаю,
Напрасна витаю, пяю,
Душа мне и шэпчэ и плачэ:
«Адзин ты, адзин, небарачэ!»
|}
19 28/V 06.
Над сваей айчызнай. Божэ! гэт’ки свет тут |