не спалілі, кіўне саламянымі стрэхамі на пыльную дарогу.
Пяць гадоў як Панасюк пакінуў старую матку ў маленькай хатцы ля выгану ў самым канцы вёскі Малінаўкі.
— Ці матка спазнае мяне цяпер? Апошні ліст атрымаў год таму назад.
У Панасюка ўсплывае жыва ў памяці малюнак разьвітаньня з маткай. Яна галасіла як па нябожчыку:
— На каго ты мяне, старую, пакідаеш?
У Па асюк і тады сэрца акамянела.
Толь і ў чужым горадзе жаласьлівасьць да маткі зьявілася. Каб не сароміўся, дык нават па плакаў-бы У вялікай завірусе 1917 году Панасюк ледзь зусім не забыў пра матку.
— Вось калі надышоў час пабачыцца… Абавязкова выскачу хоць на поўгадзіны, на некалькі хвілін. Потым даганю таварышоў…
Панасюку здаецца, што чырвонаармейцы соўваюцца наперад вельмі марудна. Яму ня церпіцца. Вось, каб можна было-б, ён бягом наперад пусьціўся-б…
Ён жыва цяпер уяўляе сабе выгляд маткі, яе твар, голас, вопратку. Хутка пабачыць старую…
Яму здаецца, што цяпер маці сустрэне яго ў такім самым выглядзе, з тымі-ж словамі, як пяць гадоў таму назад:
— На каго-ж ты мяне пакінуў? — запытаецца яна; пачне зноў плакаць, толькі ня з гора, а з радасьці.