Старонка:Дым (1909).pdf/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Добра, добра матуля.

Цалаваў яе ў руку, прыкленкаў перад сваім тапчанам пад абразом ды, схіліўшы галаву на ладоні скора, скора ў поў голаса пачынаў маліцца, ўсё пераплетаючы пацеры галосным пазеваньнем; пасьля біўся ў грудзі, жэгнаўся і, скінуўшы хутчэй апратку, клаўся на цьвёрдую пасьцель.

Засыпаў тэйчас, а ў хатцы даўно ўжо было чутно яго роўнае глыбокае дыханьне, калі матка ешчэ пацеры шэптала прад пачарнеўшым абразом Маткі Найсьвентшай.

Наканец, лямпа гасла, шпак перэставаў біцца ў клетцы, адным словам, усё уціхала, каб заўтра ледзь дзень зноў праснуцца і на нагі падняцца.

А з гэным уставаньнем заўсягды была беда. Ўдава спала сном кароткім, чуткім, сном людзёў старых, што толькі дрэмлюць, а не сьпяць, — можэ дзеля таго, каб збярэч адну-другую гадзіну жыцьця прад вечным сном магілы.

Са сну гэтаго яна будзілась зараз пасьля другіх пятухоў, — шмат часу прад першым фабрычным гудком і, злесшы с пасьцелі, пачынала кратацца па хаці, рыхтуючы паліўку сыну ды шэпчучы малітвы. Як раз тады ў вакно заглядала вялікая ранняя зорка і кідала свой сьвет на твар заспанаго сына. Матка што раз паглядала на гэну твар, хацелабы разбудзіць свайго пястунчыка, але шкадавала.