чырвоным агнём валіў c коміна па цёмным небе і кідаў снапы зорак ва ўсе бакі…
Шырока луна гарэла на небе, а блеск ад яе ішоў гэтак далёка што здавалося бытцам днеець нейдзе…
Ўдава глядзела і думала. З думак гэтых нераз будзіў яе шпак, каторы, спужаўшыся блеску, які заглядаў с фабрыкі ў вакно станціі, пачынаў насьвістываць так сама свае песьні, як і ў дзень. У хаці тады рабілася весялей, агонь трашчаў у грубцы, а шпак аж да глухаты сабе горла. А каліж пад поўнач выплываў белы месяц, уся фабрыка, гарэўшая агнямі, таяла ў яго сярэбраным блеску.
Позна вечаром варочаўся сын і ешчэ на парозе крычаў.
— Матуля, есьці!
А разам з яго маладой і сільнай фігурай ухадзіла ў хату вясельле, сьмех і свабода. Цяперака ён еў ужо не так скора, а менш пасьпешаючы, ды ад часу да часу гутарыў с маткай то аб тым, то аб сім. Пад’еўшы пачынаў шырока зеваць, пацягівацца, — навэт шпак тады не цівавіў яго.
— Ідзі спаці, сынку, ідзі спаці — казала матка, гладзючы па яго галаве. — А гэта-ж заўтра ізноў да дня трэба…
— Пойду, матулька, — атказываў сонным голасам — намардаваўся так, што аж га!…
— А пацераў, сынку, не запомні згаварыць — прыпамінала ешчэ.