Перайсці да зместу

Старонка:Дудка беларуская (1922, Коўна).pdf/55

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Вот назаўтра з пазараньня
Бяжыць матка да кумошкі,
Ды пытае: як празваньне
Далі сыну? Лёну трошкі
Тут прынесла пры здарэньні,
Трошкі сала, круп са жменю…
А кума-ж была праворна:
Хоць што збрэша, не запнецца,
Круце сабе ў сенях жорны,
Трэба-ж салгаць, — куды ж дзецца?!
— Імя, — кажа, — твайму сыну
Ксёндз хацеў даць па кантычцы;
Думаў ён можа з гадзіну;
Узяў ксёнжку, як стаў рыцца,
Дык даў потым з каліндарка!
Матка прутчэй з хаты ў сені,
Як-бы цівун гнаў па карку,
Усё шэпча то іменьне:
— Аліндарка; Аліндарка! —
Прыляцеўшы так да дому,
За калыску узялася
І зрадзела, як сьвятому,
Што аж сьлёзмі залілася.
І калыша і галосе:
Натта імя ўпадабала;
Натта добрая здалося,
Што такога і не знала!
Вось і клікаць мяне сталі,
Скаліндаркам, Аліндаркам…
Ну, як зналі, так і звалі.
Але вось што з гаспадаркай?
Найперш конь здох, та го-ж лета
цялушка, як лань пала…