І найперш заглянуў — скарб яго ці цэлы?
Зірк! Губы развесіў і стаіць здурнелы:
У мяху ўсё трэскі, а грошы не стала;
А душа за чары навекі прапала.
З папараці кветку хцівец гдзе-сьці страціў,
Памарка забіла і не разбагацеў!
Цяпер ня то дзесяць, — трох ня пераліча,
Ня хціўцам, а дурням кожны яго кліча.
Вось хцівасьць на грошы давяла да згубы:
Німа ў сьвеце лепей, як свой грошык любы,
А то, як каторы чалавек харошы,
У добрым здароўі век зжыве бяз грошы!
|}
ГДЗЕ ЧОРТ НЯ МОЖА, ТАМ БАБУ Адзін мужык ды добра з жонкай ладзіў, |