Як зглядзелі хціўца, — калі запішчэлі,
Аж прыляглі коні… але не пасьпелі.
Хцівец верць у дуба, а грошы у роя,
А мяшок у вулей! Удалося й тоя.
Цмокаюць татары! Прапаў, як у воду!
Адзін кажа: „Трэба ж зласаваць хоць мёду“.
А тут на іх коні пчолы, як сунуцца,
Ледзьві паўсядалі, каб назад вярнуцца!
Хцівец зноў уцекі. Пад вёскай, за гоні,
Чуе, забубнела і зноў хто-сьці гоне!
То гналіся туркі так, як падчас бітвы:
Палашы крывыя, вострыя, як брытвы,
У зубах кінджалы, голавы абрыты,
Брові так, як вусы, а твары сярдзіты!..
Хцівец кінуў камень, а гдзе ён каціўся,
Там ручэй глыбокі, шырокі зрабіўся;
На ручаю човен і буч на дне рэчкі
Поўны карасямі. Туркі, як авечкі,
Саўсім не пазналі, што то перакінуў
Хцівец сябе ў човен! І цяпер не згінуў.
Туркі завярнулі, а хцівец уцекі!
Ужо тут пад хатай сусед недалёкі,
Як крыкне на хціўца: „Пачакай ты, скнара!
Падзелімся скарбам! А, які нявера!
Вытрымаў і гэта і ні аглядаўся,
Стануў на парозе, за закрутку ўзяўся,
Аж тут сам сабою узяў мех прадраўся;
Як сыпнуць дукаты, дык аж загрымела!..
Ня вытрымаў хцівец, — у вачах сьцямнела, —
Аглянуўся, — відзіць: ажно чорт сьмяецца,
Крыўляе, рагоча, за бокі бярэцца!
Тут абамлеў хцівец, як сноп паваліўся;
На раніцы толькі з расой прабудзіўся;
Старонка:Дудка беларуская (1922, Коўна).pdf/49
Выгляд
Гэта старонка не была вычытаная