Перайсці да зместу

Старонка:Дудка беларуская (1922, Коўна).pdf/47

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ведае, гдзе скарбы, хоць-бы як глыбока!
Знаў лячыць шалёных і кроў стрымаць з раны,
Загаварыць зубы, ці вочы паганы,
Заломы у жыце закруціць па злосьці,
Ці выжаць чужыя, як закруціць хто-сьці,
Такі стаў дасужы, што сьвет зьдзіваваўся,
Адкуль гэта хцівец розуму набраўся?
Усё, усё чыста стаў ведаць, як трэба,
Толькі што ня ведаў, як зарабіць хлеба.
Узяў ён сякеру, рыдлёўку пад паху
І йдзець у лес той бэз жаднага страху.
Прыходзе да мейсца, гдзе сьвятло мігнула,
Штрахануў рыдлёўкай, аж зямля здрыгнула,
Як людзкія грудзі, і аж застагнала
Жаласьліва, цяжка, як-бы вот канала!
А ваўкі, мядзьведзі, каты і сабакі,
Гадзіны, рапухі і зьвяры усякі
Калі загалосяць, як закрычаць пташкі,
Аж хціўцу за скурай сыпнулі мурашкі,
Пот паліўся цурком, валаскі паўсталі…
Хцівец страх падоляў і капае далей.
Трошкі пачакаўшы, — скуль браліся крыкі —
Шаблі зазьвінелі, забражджэлі пікі,
Бьюць у барабаны і крычаць салдаты:
„Лаві, рубі ногі, каб ня ўцёк да хаты!“…
А хцівец капае, як-бы і ня чуе.
Тут ляціць карэта… — От-от задратуе!
Там сотнямі коні яго налятаюць,
Хурманы ганяюць і асьцерагаюць… —
Ён усё капае, — вот так як наняўся.
Як ужо-ж і гэтым страхам не паддаўся
Гадзіны з балота і вужоў цімала
Лезуць проста ў вочы і тыкаюць жала…