Перайсці да зместу

Старонка:Дудка беларуская (1922, Коўна).pdf/46

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

І будзеш мець скарбы, калі пашанцуе.
Толькі, дзяцюк, слухай: каб ты не жагнаўся,
І нясучы скарбы, каб не аглядаўся!
Хцівец дачакаўшы прад сьвятога Яна,
Зайшоў у лес далёка ад самага рана,
Выспаўся за сонца, вечарам памыўся,
І сабе чакае: ці скора паўночы?
Паставіўшы слупам на папараць вочы;
Толькі зірк: па лесе кажаны, як мухі,
Каля яго круцяць, поўзаюць рапухі,
Гадзіны суюцца, а совы галосяць,
Ваўкі страшна выюць, аж эха разносяць;
Ажна лес трасецца! І хцівец затросься,
Але страх падоляў і усё прайшлося,
І усё заціхла, як магілка ў ночы!
Хцівец зноў паставіў на папараць вочы,
Вецярок па лесе лісткі развевае,
Струхнулася папраць, як-бы то жывая!
Калі глядзіць хцівец: — кветачка, як сонца
Заблішчэла ясна, хораша бяз конца!
Струсануў на хустку хцівец кветку гэту
І ляціць да хаты з кветкай, як штахэтай!
Цяпер хцівец ведаў усё на сьвеце чыста.
Што у сяродку, гдзе сіла нячыста,
Як зьвяры гаворуць, скуль вада у рэчцы,
Калі што пасеяць, адкуль што бярэцца,
Калі будзе вецяр, маладзік настане,
І каму якое гдзе будзе спатканьне,
Умеў перакінуць сябе, ці другога,
Хоць у што захоча, абы ні ў сьвятога!
З карача надоіць малака кадушку,
З вады зробіць водку, з каменя падушку;
Як захоча, — дохне скаціна ад вока,