Перайсці да зместу

Старонка:Дудка беларуская (1922, Коўна).pdf/45

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Там сьвішчыць, там вішчыць, то крэкча,
Гэтая стогне, а другая клекча,
А ведзьма як крыкне каршуновым басам,
Дык усё замоўкла зараз тым жа часам.
— Ну, кажы-ж, што трэба? Мусі ці ня грошы?
Бо віджу для нас ты чалавек харошы! —
— Эге-ж, — кажа, — скарбу хацеў-бы дабрацца,
А, ваша, дык знаеш, як за яго ўзяцца! —
— Відзіш, які ласы? Шак гэта не жарты!
Пагладжу я первей, ці ты яго варты:
Задам тры работы, — як выдзяржыш пробу,
Дык забярэш скарбы, а не — дык хваробу!
Нанасі-ж пазногцям мне вады вядзерца,
З маленькіх пылінак, вот па гэтай мерцы,
Пастаў стоўп высокі, ды як воласценкі,
І злічы лісточкі на ўвесь лес гусьценькі!…
Мусіць тут і немчык тыкі памог трошкі,
Досьць што крутам-мутам выпаўніў да крошкі,
Адкуль і ахвоты і розуму стала?
Усё зрабіў хцівец, што ні загадала.
Ведзьма яго хваліц, гладзіць па галоўцы;
Падала вячэраць чаго-сь у латаўцы;
Здаецца яешню і з савіным шмальцам,
Сама яго корміць, папіхае пальцам…
Потым таго кажа: — Калі ты, лядачы,
Захацеў так скарбу, дык ідзі-ж у ночы
У лес перад Янам, каб ні брэх сабачы,
А ні сьпеў пятушы, а ні людзкі вочы
Ня былі ў прашкодзе. У папараць сядзеш,
Хустачку падсьцелеш, добранька разгладзіш,
І чакай паўночы. Папараць дасьць кветку,
Ты струсьні на хустку папараці ветку,
У хустку завяжыш кветачку ты тую